Пастаўкі нафты ў Польшчу па „Дружбе” могуць быць адноўлены пасля прызнання прэтэнзій НПЗ



 Пастаўкі ў Польшчу расейскай нафты па трубаправодзе „Дружба” плануюць аднавіць 9 чэрвеня, калі будуць прызнаны прэтэнзіі польскіх і германскіх нафтаперапрацоўчых заводаў (НПЗ).

Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні кампаніі PERN, аператара польскага ўчастка „Дружбы”, па выніках перагавораў прадстаўнікоў нафтавай галіны з Расеі, Польшчы і ФРГ аб аднаўленні паставак па нафтаправодзе.

„У адпаведнасці з дамоўленасцямі, выпрацаванымі ў час сустрэчы, аднаўленне паставак расейскай нафты па трубаправодзе „Дружба” магчыма 9 чэрвеня пры ўмове прызнання прэтэнзій, пададзеных германскімі і польскімі НПЗ. Да гэтага яна будзе ачышчана ад забруджанай нафты, што было заяўлена расейскім бокам”, – адзначаецца ў паведамленні PERN.

belta.by