Пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь у траўні знізяцца ў 2,2 разы



Трубаводныя пастаўкі нафты з Расеі ў Беларусь у траўні запланаваны ў аб’ёме 608 тысяч тон. Пра гэта паведаміў ТАСС афіцыйны прадстаўнік «Транснафты» Ігар Дзёмін. У красавіку на НПЗ у Мазыры і Наваполацку было пастаўлена 1,325 млн тонаў. Як піша телеграм-канал neftegram, на Мазырскі НПЗ запланавана пастаўка 560 тысяч тон, а на «Нафтан» – 50 тысяч тон.

Раней агенцтва Reuters паведаміла, што шэраг расейскіх нафтавых кампаній могуць адмовіцца ад паставак нафты на наваполацкі «Нафтан», баючыся наступстваў амерыканскіх санкцый.

2 траўня прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1» сказаў, што амерыканскія санкцыі не паўплывалі на пастаўкі расейскай нафты на НПЗ у Мазыры і Наваполацку.

– Усе кантракты падпісаныя. Нафта пастаўляецца ў адпаведнасці з умовамі гэтых кантрактаў. Усё абсалютна штатна і спакойна.

gazetaby.com

Фота: report.az