Пастаўкі збожжа на сусветны рынак – з Украіны ў абыход Беларусі
Ва Украіне не згадваюць Беларусь у ланцужку вонкавых паставак украінскага збожжа. Украіна распрацавала лагістыку паставак збожжа на сусветны рынак праз еўрапейскія марскія парты і плануе выйсці на аб’ём у 3 мільёны тон штомесяц.

„Мы пабачылі магчымасці і спрашчэнні, якія чакаюцца па польска-ўкраінскай і ўкраінска-румынскай межах”, — сказаў генеральны дырэктар асацыяцыі „Український клуб аграрнога бізнесу” Раман Сласцён 23 траўня на брыфінгу ў Львове.
17 траўня стала вядома, што генеральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш прапанаваў змякчыць абмежаванні на экспарт калійных угнаенняў з Беларусі і Расеі ў абмен на магчымасць разблакаваць пастаўкі ўкраінскага збожжа на сусветны рынак.
21 траўня стала вядома, што ЗША разглядаюць магчымасць прыпынення санкцый у дачыненні да беларускіх калійных угнаенняў у абмен на транзіт украінскага збожжа ў Клайпеду.
