Паток нафты з Расеі ў Беларусь перасыхае?
Расея паставіць сёлета ў Беларусь на 6 мільёнаў тон нафты менш. Паводле афіцыйнага прадстаўніка кампаніі “Транснафта” Ігара Дземіна, у гэтым годзе расейскі бок скараціў пастаўкі, хоць планаваліся іншыя аб’ёмы.
Агулам за год Беларусь мае атрымаць 18 мільёнаў тон нафты, а планавалася 24 мільёны – піша ТАСС.
Таксама адзначаецца, што на першае паўгоддзе наступнага году пакуль плануецца паставіць у Беларусь 4,5 мільёны тон нафты.