Паток пакупнікоў з Беларусі ў Польшчу не спыняецца



За тры месяцы беларусы патрацілі на пакупкі ў Польшчы амаль 90 мільёнаў даляраў.

Беларусы па-ранейшаму актыўна ездзяць па пакупкі ў Польшчу. Спіс тавараў, за якімі выпраўляюцца ў суседнюю краіну, не змяніўся: ад прадуктаў да будаўнічых матэрыялаў, – распавядаюць польскія мытнікі.

За першы квартал польская мытная служба зарэгістравала амаль 400 тысяч  дакументаў tax free на памежных пераходах з Беларуссю. «За гэты час падарожнікі, у асноўным беларусы, згодна з гэтым дакументам вывезлі тавары на агульную суму амаль 322 мільёны злотых.

Часцей за ўсё беларусы купляюць у Польшчы электронныя тавары, прадукты, хімічныя сродкі, будаўнічыя матэрыялы, адзенне і запчасткі для машын.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота polsha24.com