Паўднёвая Карэя ўвяла новыя абмежаванні супраць рэжыму Лукашэнкі



Новыя экспартныя абмежаванні Паўднёвай Карэі ў адносінах да Беларусі і Расеі ўступаюць у сілу з 28 красавіка. Размова ідзе пра пашырэнне пераліку тавараў, якія падлягаюць экспартнаму кантролю, аб якім было аб’яўлена яшчэ ў лютым.

Калі раней экспартнаму кантролю падлягалі 57 таварных пазіцый, то з пятніцы іх будзе 798. З 28 красавіка на пастаўкі тавараў з абноўленага пераліку трэба будзе атрымліваць спецыяльны дазвол.

Як паведаміла Міністэрства гандлю, прамысловасці і энергетыкі Паўднёвай Карэі, сярод пазіцый, якія трапяць пад экспартныя кантроль, прамысловае абсталяванне, будаўнічая тэхніка, металы, прадукцыя хімпрама, аўтамабілі коштам звыш 50 тысяч даляраў і запчасткі для іх, паўправаднікі і квантавыя кампутары.