Паўгода – без заробку
Ад снежня мінулага году спрабуюць атрымаць свае грошы супрацоўнікі гомельскай рэстарацыі „Сяргееўскі”.
Паводле словаў афіцыянтаў, уласнікі – Таварыства з абмежаванай адказнасцю „Хризолит” – ухіляюцца разнастайнымі спосабамі ад выплатаў запазычанасцяў:
– Затрымка ў выплаце заробкаў са снежня. Мы падалі ў суд. Суд вынес рашэнне пра выплату. Нам паціху выплочваюць, але зноў такі – затрымкі. Нашым калегам вінны камусьці і больш за 10 мільёнаў, камусьці – 6 мільёнаў, у мяне – 4 – гэта за два месяцы. А цяпер будзе зноў затрымка за люты, сакавік, красавік. Зноў атрымліваецца чатыры месяцы затрымка, таму звальняемся. І зноў судзімся з імі.
Супрацоўнікі рэстарацыі „Сяргееўскі” плануюць з дапамогай юрыстаў дамагацца арышту рахункаў уласнікаў, каб вярнуць свае грошы.
Беларускае Радыё Рацыя
