“Паўночны паток-2” будзе цалкам гатовы да канца бягучага года



“Паўночны паток-2” будзе цалкам гатовы да канца 2021 года. Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер Расеі Аляксандр Новак.

Пасля ўводу газаправода Расея больш не будзе залежаць ад магчымасці транспарціроўкі газа праз Беларусь. Для Беларусі гэта можа азначаць вялікія страты. Транспарціроўка расейскага газу прыносіць краіне 350 мільёнаў даляраў у год. Акрамя таго, тады Масква будзе цалкам спакойна рэагаваць на магчымыя санкцыі з боку ЕЗ да транзіту газу праз Беларусь.

Раней Уладзімір Пуцін паведаміў, што першая нітка “Паўночнага патока-2” ужо пабудаваная. Другую можна дабудаваць за 40 дзён.

Беларускае Радыё Рацыя