„Паўночны паток” будзе спынены з 11 па 21 ліпеня



Аператар газаправода „Паўночны паток” запланаваў у ліпені рамонт. Абедзве ніткі газаправода будуць спынены з 11 па 21 ліпеня.

Перапынак прадугледжаны для планавых прафілактычных работ, уключаючы тэсціраванне механічных кампанентаў і сістэм аўтаматызацыі, для забеспячэння эфектыўнай, бяспечнай і надзейнай эксплуатацыі газаправода.

У паведамленні Nord Stream AG гаворыцца, што графік і план работ узгоднены з партнёрамі аператара.

Нагадаем, на дадзены момант „Паўночны паток” і так працуе са зніжанай прапускной здольнасцю з-за невяртання з рамонту абсталявання.

reform.by