Паўстала Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой



Захаваць беларускі бізнэс у замежжы да лепшых часоў на радзіме. Такую мэту перад сабой ставіць Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA). «Бізнэс, які пакідае краіну, – і людзі, і сем’і – часта прадастаўлены сам сабе», – гаворыць сузаснавальнік ABBA, сябра эканамічнае каманды Сьвятланы Ціханоўскай Яўген Буры.

„Так, ёсць мноства розных ініцыятыў, якія дапамагалі многім рэпрэсаваным беларусам, але ніхто не займаўся менавіта бізнесменамі. І ніхто не спрабаваў стварыць умовы для таго, каб гэты бізнэс мог далей існаваць, няхай пакуль і за мяжой”.

У польскага і ўвогуле эўрапейскага боку ёсьць разуменне, што сёння беларускаму бізнэсу патрэбная падтрымка, як ніколі раней, сведчыць Буры.