Павел Данэйка: Савецкая спадчына ў навуцы Беларусі цалкам вычарпаная
Падчас анлайн-сустрэчы ЕГУ «Перспектывы развіцця эканомікі ведаў у дэмакратычнай Беларусі: перадумовы і складанасці», беларускі эканаміст, адміністратыўны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Павал Данэйка акрэсліў асноўную праблему беларускай навукі і тэхналогій:
-Адна з асноўных праблем у іх – гэта вычарпальнасць савецкай спадчыны. То бок, патрэбны новыя эксперыменты і інавацыі, значна большыя, чым было напрацавана яшчэ 20 гадоў таму. Нармальны інавацыйны фонд у Беларусі ёсць, але прыватны сектар ён не фінансуе.
Па словах эксперта, індэкс навукаёмістасці Беларусі не перавышае 0,6 %. Гэтага недастаткова для забеспячэння эканамічнай і тэхналагічнай бяспекі краіны. Таксама патрубуе поўнага рэфармавання сістэма беларускай вышэйшай адукацыі.
Беларускае Радыё Рацыя