Павел Севярынец: Чакаецца абвастрэнне праблемы ІП



Барацьба за свае правы патрабуе арганізаванасці і каардынацыі дзейнасці. Так лічаць у Камітэце выратавання прадпрымальніцтва, які быў створаны па ініцыятыве сустаршыні аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца.

Павел Севярынец

Чарговае пасяджэнне Камітэта адбудзецца заўтра:

– 6-га, у панядзелак, у нас будзе Камітэт выратавання прадпрымальніцтва, на гэтым паседжанні павінны разглядацца праект статута прафсаюза “Салідарнасць”, які ствараецца. З 1-га ліпеня будуць уводзіць у поўным аб’ёме ўказ № 222. Таму чакаецца, што зноў будзе абвастрэнне гэтай прадпрымальніцкай праблемы.

Пратэсты індывідуальных прадпрымальнікаў супраць указу № 222, які ўводзіць абавязковую сертыфікацыю тавараў, працягваюцца. Цяпер іх актыўнасць з Менска перамясцілася ў рэгіёны.

Сёння а 15-й гадзіне ІП-шнікі правядуць мітынг у Баранавічах.

Прадпрымальнікі таксама патрабуюць зменаў палітычнага і эканамічнага курсу краіны.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя