Павялічаны памер сямейнага капіталу



У Беларусі са студзеня 2023 года павялічаны памер сямейнага капіталу, піша БелТА. На ягоную выплату плануецца накіраваць каля 430 млн беларускіх рублёў.

Памер сямейнага капіталу падлягае штогадовай індэксацыі з нарастаючым вынікам на велічыню індэкса спажывецкіх коштаў за папярэдні год. Новыя звесткі размесцяць на сайце Мінпрацы і сацабароны да 31 студзеня 2023 года. У Беларусі налічваецца ўжо каля 121 тысячы шматдзетных сем’яў.