Павялічваецца пагроза страты важных для эканомікі прадпрыемстваў
Пагроза страты некаторых важных для беларускай эканомікі прадпрыемстваў нарастае. Яна сыходзіць з боку расейскага алігархату пры так званым паглыбленні інтэграцыі Расеі і Беларусі, – лічыць старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.
– У Беларусі дзяржаўная маёмасць застаецца дзяржаўнай маёмасцю. Вось гэта, як я называю, спакуслівы кавалак пірага. І гэты пірог да гэтай пары застаецца непадзелены. Таму ў расейскіх алігарахаў ёсць апетыты да яго. Разам з палітычнымі інтарэсамі Пуціна ёсць і эканамічны інтарэс расейскіх алігарахаў. Калі ў алігарха з’яўляецца больш сродкаў, альбо больш грошай, ім яшчэ больш хочацца мець маёмасці.
Таму гэтая пагроза для найбольш паспяховых і прыбытковых беларускіх прадпрыемстваў апынуцца ў кішэні расейскіх алігархаў, можна лічыць, падвойваецца, – лічыць Рыгор Кастусёў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота narodny.org