Для прадпрымальнікаў Менска падвысяць адзіны падатак



Адзіны падатак для прадпрымальнікаў Менска павялічаць па рашэнні Менгарсавета. Сталічныя ўлады аб’явілі пра пачатак грамадскіх абмеркаванняў  праекта, якія будуць доўжыцца да 19 лістапада з удзелам кіраўнікоў менскіх кірмашоў.

Падвышэнне падатку ў пачатку новага года – нармальная практыка для ўладаў, кажа старшыня аб’яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва» Анатоль Шумчанка:

– Заўсёды адзіны падатак падвышаюць у пачатку наступнага году на ўзровень інфляцыі.

Стаўкі адзінага падатку сталічныя ўлады згодна праекту перагледзілі ў бок павелічэння.  Да прыкладу, стаўка адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў за гандаль бульбай, гароднінай, пладамі, ягадамі, кавунамі, дынямі ці вінаградам плануецца ўсталяваць у памеры 650-920 тысяч рублёў у месяц у залежнасці ад аб’екта гандлю – зараз стаўка складае 520-740 тыс,  за гандль вопраткай з натуральнай скуры, дыванамі, складанабытавой тэхнікай, тэлерадыётаварамі — падатак складзе сумму да 2 мільёнаў 730 тысяч рублёў.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя