Падвышаныя цэны на газ, цеплавую і электрычную энергію



У Беларусі падвышаныя цэны на газ, тарыфы на цеплавую і электрычную энергію. Адпаведная пастанова Савета міністраў (№ 933) прынятая 28 снежня і набудзе моц 1 студзеня 2020 года.

У прыватнасці, як паведамляе прэс-служба ўрада, устаноўленая новая цана на газ, які выкарыстоўваецца з усталяванымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу. Пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў яна складзе ў ацяпляльны перыяд: з 1 студзеня па 31 мая ўключна – 0,1205 рубля за кубаметр, з 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна – 0,1271. У летні перыяд газ будзе каштаваць 0,4213 рубля за кубаметр. Пры адсутнасці індывідуальных газавых прыбораў кошт складзе 0,4213 рубля за кубаметр незалежна ад сезону.

Калі ў доме ці кватэры не выкарыстоўваюцца прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), кошт складзе 3,37 рубля з аднаго чалавека за месяц. Цана на газ у жыллі, дзе ёсць газавая пліта і індывідуальны газавы воданагравальнік, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння, складзе 9,69 рубля з аднаго жыхара. У кватэрах і дамах, дзе ёсць газавая пліта, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка, газ будзе каштаваць 5,48 рубля для аднаго жыхара за месяц.

У жыллі, дзе ёсць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы (і няма прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу), у ацяпляльны перыяд, з 1 студзеня па 31 мая, тарыф складзе 0,5320 рубля за 1 кв. м агульнай плошчы жылога памяшкання за месяц, з 1 чэрвеня па 31 снежня – 0,5936. На летні перыяд устаноўленыя наступныя цэны: з 1 студзеня па 31 мая – 0,1995, з 1 чэрвеня па 31 снежня – 0,2226 рубля.

Кубаметр звадкаванага газу ў кватэрах і дамах з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу і індывідуальнымі газавымі ацяпляльнымі прыборамі ў ацяпляльны сезон будзе каштаваць: з 1 студзеня па 31 мая – 1,9563, з 1 чэрвеня па 31 снежня – 2,1628. У летні перыяд кошт складзе 1,1409 рубля. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў 1 куб. м таксама будзе каштаваць 1,1409 рубля.

Калі ў доме ці кватэры не выкарыстоўваюцца прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), цана звадкаванага газу складзе 3,42 рубля з аднаго чалавека за месяц. Пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка і адсутнасці цэнтральнага гарачага водазабеспячэння ён будзе каштаваць 9,70 рубля. Пры наяўнасці газавай пліты, адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка – 4,56 рубля з аднаго чалавека за месяц.

Цана на звадкаваны газ у жыллі, дзе ёсць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы (і няма прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу) у ацяпляльны сезон складзе: з 1 студзеня па 31 мая ўключна – 6,3021 рубля за 1 кв. м агульнай плошчы жылога памяшкання за месяц, з 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна – 7,0314 рубля. У летні перыяд яна складзе 1,1409 рубля.

Кошт 1 кг газу ў балонах вагой 21 кг у межах нормаў спажывання складзе 0,81 рубля. Такім чынам, такі балон будзе каштаваць 17 рублёў.

Аднаставачны тарыф на электраэнергію ў жылых дамах і кватэрах, дзе ёсць электрапліты, складзе 0,1616 рубля за 1 кВт·гадз. Дыферэнцыраваны тарыф у такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) – 0,1131 рубля за 1 кВт·гадз, а ў перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) – 0,3232.

Кошт электрычнай энергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) складзе 0,1109 рубля за 1 кВт·гадз, у астатні час сутак – 0,2059.

Што тычыцца тарыфаў на камунальныя паслугі, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне, то яны складуць: за 1 Гкал цеплавой энергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння – 92,25 рубля; за 1 куб. метр прыроднага газу, які выкарыстоўваецца з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу – 0,4421.

За 1 кубаметр прыроднага газу, які выкарыстоўваецца без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка, тарыф складзе 3,54 рубля з аднаго чалавека за месяц, 10,17 – пры наяўнасці газавай пліты і індывідуальнага газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння), 5,75 – пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка.

За 1 кВт∙гадз электраэнергіі аднаставачны тарыф складзе 0,2090 рубля, дыферэнцыраваны тарыф па двух часавых перыядах падчас мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) – 0,1463, максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) – 0,4180.

Як паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка 30 снежня падпісаў указ № 490, якім прадугледжанае двухэтапнае павышэнне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва ў 2020 годзе. Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, жыллёва-камунальныя плацяжы для насельніцтва ў разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі пры нарматыўным спажыванні паслуг павысяцца ў межах пяці долараў. 1 студзеня сумарна на 3,5 долара ў эквіваленце паднімуцца тарыфы на паслугі газа, – электра- і водазабеспячэння, водаадвядзення, па капітальным рамонце, абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі, санітарным утрыманні дапаможных памяшканняў жылога дома, памеры кампенсацыі выдаткаў на электраэнергію. 1 чэрвеня, пасля завяршэння ацяпляльнага сезону, павялічыцца тарыф на паслугі цеплазабеспячэння для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння (на 1,5 долара). Тарыфы на тэхнічнае абслугоўванне жылых дамоў і запорна-перагаворных прылад захоўваюцца на ўзроўні 2019 года.

БелаПАН