Пенсійны ўзрост у Беларусі падвышацца не будзе



„Гэтае пытанне пакуль нават не абмяркоўваецца”, – пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з працоўным калектывам Аршанскага льнокамбіната. Праўда, кіраўнік дзяржавы лічыць, што ў краіне даўно трэба было падвысіць пенсійны ўзрост.

– Самы нізкі пенсійны ўзрост у нас, у Беларусі. Я вам абяцаў, што перш чым падвысіць пенсійны ўзрост, мы з вамі параімся. Калі б у нас быў вышэйшы пенсійны ўзрост, то больш грошай мы маглі б дзяліць на меншую колькасць пенсіянераў. І пенсія была б значна большай.

Лукашэнка звярнуў увагу, што ў краіне адзін пенсіянер прыпадае на умоўна 1,3 працуючых. Ён адзначыў, што гэта ненармальна і трэба, каб суадносіны былі хаця б 1 к 3.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ctv.by