Перад выхаднымі беларускі рубель крыху ўмацаваўся да асноўных валют



Перад выхаднымі беларускі рубель крыху ўмацаваўся да трох асноўных валют на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы.

грошы

Курс даляра знізіўся на 0,16 капейкі да 1,948 рубля (без уліку дэнамінацыі — на 16 рублёў да 19.480).

Еўра патаннеў на 0,18 капейкі да 2,0338 рубля (на 18 капеек да 20.338).

Курс расейскага рубля зменшыўся на 0,07 капейкі да 3,2008 за 100 рублёў РФ (на 0,07 рубля да 320,08 за 1 рубель).

Каціроўкі ўсіх трох валют знізіліся і напярэдадні.

belapan.by