Перад запускам БелАЭС пройдуць грамадскія слуханні
Перад выдачай ліцэнзіі на эксплуатацыю першага энергаблока Беларускай атамнай электрастанцыі пройдуць публічныя слуханні. Пра гэта са спасылкай на намесніцу начальніка Дзяржатамнагляду Зою Трафімчык піша TUT.by.
Правядзенне такіх слуханняў з’яўляецца патрабаваннем МАГАТЭ. Канчаткова іх фармат плануецца вызначыць да канца года. Беларусь вывучае у тым ліку досвед іншых краінаў, якія ўжо праводзілі падобныя слуханні: напрыклад, Расеі і Вугоршчыны. Плануецца разгледзець і канадскі досвед.
Мяркуецца, што БелАЭС падасць у Дзяржатамнагляд дакументы на ліцэнзаванне першага энергаблока ўжо ў канцы бягучага ліпеня. Па заканадаўстве, на экспертызу дакументаў адводзіцца год, пасля чаго рэгулятар зможа прыняць рашэнне наконт выдачы ліцэнзіі.
Фота БелаПАН