Перамовы Беларусі і Расеі па пошлінах на нафту адкладваюцца
Перамовы Беларусі і Расеі па экспартных нафтапошлінах на 2016 год могуць быць адкладзеныя з-за няяснасці сітуацыі на сусветным рынку нафты. Пра гэта БелТА паведаміў намеснік міністра фінансаў Беларусі Дзмітрый Кійко.
Намеснік міністра нагадаў, што Беларусь і Расея дамовіліся працягнуць перамовы аб рэжыме перапрацоўкі нафты ў 2016 годзе ў пачатку 2015-га.
Дзмітрый Кійко падкрэсліў, што на дадзены момант пазіцыя беларускага боку застаецца ранейшай – усё вывазныя мытныя пошліны на нафтапрадукты, вырабленыя з расейскай нафты, павінны залічвацца ў бюджэт Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
