Перарывалася перапампоўка нафты з Беларусі ў напрамку Польшчы



Перапампоўка нафты з Беларусі ў напрамку Польшчы перарывалася з-за расколіны ў магістральным нафтаправодзе.

Як паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, 14 лютага ў 13.01 выратавальнікам паступіла паведамленне аб разліве нафты на ўчастку магістральнага нафтаправода „Мазыр-Брэст” ААТ „Гомельтранснафта Дружба” канцэрна „Белнафтахім” каля вёскі Вялікія Зімовічы Мазырскага раёна Гомельскай вобласці.

Плошча разліву нафты на паверхні склала 0,5 кв. метра (15 літраў). „Для адсячэння дэфектнага ўчастка перапынак у перапампоўванні нафты склаў 31 хвіліну. Для ліквідацыі знойдзенага парыву ніткі нафтаправода, збору нафты і выдалення забруджанага грунту на месцы інцыдэнту працавалі 6 адзінак тэхнікі і 12 чалавек вышэйуказанага прадпрыемства”, — гаворыцца ў паведамленні.

У 19.45 праца пашкоджанай ніткі нафтаправода адноўлена. Работнікамі МНС праводзіліся мерапрыемствы па забеспячэнні пажарнай бяспекі. Пацярпелых няма.

У сваю чаргу прадпрыемства „Гомельтранснафта Дружба” паведаміла, што напярэдадні ў 12.30 на 18-м кіламетры магістральнага нафтаправода „Мазыр — Брэст” была выяўлена расколіна. Дадзены ўчастак быў выведзены з эксплуатацыі, вяліся рамонтныя работы. Перапампоўка нафты ў напрамку Польшчы адноўленая ў 13.00.

БелаПАН

Фота: transoil.by