Перавытворчасць тавараў у Беларусі
Беларусь мае праблемы з продажам айчыннай прадукцыі. На складах прадпрыемстваў, павільёнах, ляжаць тавары на суму 3 мільярдаў 7 мільёнаў даляраў. Экспарт прамысловых тавараў значна знізіўся пасля далучэння Расеі да Сусветнай Гандлёвай Арганізацыі. Пошліна на некаторыя тавары знізілася, узрасла канкурэнцыя, што прывяло да павелічэння запасаў. Рыкашэтам пацярпелі Беларускія кампаніі. У бюджэт з-за павелічэння колькасці запасаў не трапіла каля 2,6 трыльёна рублёў. Зніжэнне падатковых паступленняў – гэта таксама вынік зніжэння тэмпаў росту ВУП у Беларусі. Гэта прывяло да патрэбы штучнага павелічэнне сярэдняга заробку ў 2012 годзе, што спрыяла зніжэння канкурэнтаздольнасці беларускіх тавараў.
Калі ў папярэднім годзе, Расія ўступіла ў СГА, разам з сабой пацягнула Беларусь і Казахста , з якімі яе звязвае мытны саюз. Для Беларусі гэта з’явілася вялікай праблемай. Правілы Мытнага саюза злучаны з правіламі СГА. Такім чынам, Беларусь, ці жадае гэтага ці не, павінна адпавядаць правілам ўдзелу. Беларусь, аднак, ня мае ніякіх фармальных правоў сяброўства ў СГА , таму што сама не належыць да яго. І не прыходзіцца чакаць, што ў бліжэйшы час увойдзе ў зону вольнага гандлю. Галоўная ўмова – гэта правядзенні рынкавых рэформаў, якія скарацілі б уплыў дзяржавы на эканоміку, а на гэта прэзідэнта Аляксандар Лукашэнка не пойдзе.
Беларускія кампаніі спрабавалі выканаць планы вытворчасці, навязаныя зверху, з іншага боку спадзяваліся на павелічэнне попыту ў рамках Мытнага саюза. У выніку на складах залягаюць лішкі вытворчасці, якія перавышаюць мінулагоднія ў два разы. Нармальнай рэакцыяй у такой сітуацыі будзе скарачэнне вытворчых магутнасцяў, але з пункту гледжання беларускай эканомікі, гэта часта не ўяўляецца магчымым. Чаму? З за зацверджаных планаў для росту ВУП і іншых паказнікаў планавання, прадпрыемствы не маюць на гэта права. Ужо бачна, што ўмова росту ВУП на 2013 год на 8,5 % не ёсць рэалістычнай.
Беларуская эканамічная мадэль арыентавана не на стварэнне попыту рынку Мытнага саюза і міжнароднага рынку, а на выкананне плану, навязанага з Менску. Прыярытэтным з’яўляецца колькасць, а не якасць. У выніку прэзідэнт Беларусі спрабуе кампенсаваць страты шляхам экспарту лішак вытворчасці ў краіны Паўднёвай Амерыкі і Інданезіі, спрабуючы зацікавіць мясцовы бізнэс беларускімі таварамі. Тым не менш, гэта меры, якія могуць толькі часова замяніць неабходнасць мадэрнізацыі састарэлай эканамічнай сістэмы.
Газета “Камсамольская праўда ў Беларусі” піша, што на складах гатовага тавару залягае на суму 3 млрд. 700 мільёнаў даляраў. Такое становішча непакоіць таксама чыноўнікаў у рэгіёнах. Канстанцін Сумар, “губернатар” Берасцейскай вобласці пацвердзіў, што запасы прадукцыі некаторых кампаній “набіраюць небяспечны памер”. Прыкладам, запасы Берасцейскага электрамеханічнага завода складае 1137 адсоткаў, гэта каля 10 месяцаў вытворчасці. “Брэстэлектра” з’яўляецца вытворцам лічыльнікаў электраэнергіі.
Большасць запасаў сабралася ў такіх галінах вытворчасці як вытворчасць грузавікоў, аўтобусаў, чыгуначных вагонаў, ровараў, харчовай прамысловасці (цукар, напоі і тытунёвыя вырабы), хімічнай прамысловасці, металургіі, будаўніцтва (цэмент, вапна, шкло), гарбарнай прамысловасці, тэкстыльнай і абутковай, электроннай (радыё і тэлебачанне) і аптычнай, нафтапрадукты, пральныя машыны, халадзільнікі, маразільныя камеры, прамысловых вентылятараў і аднафазных рухавікоў, дрэва і вырабаў з драўніны. Цяжка знайсці галіну, у якой не было б такіх праблем. Прычына – недастатковы попыт з краін Мытнага саюзу і жорсткая міжнародная канкурэнцыя, асабліва з Азіяй – Кітаем і Узбекістанам, якія прадаюць тавары па дэмпінгавых коштах, што з’яўляецца ніжэй кошту вытворчасці.
Прыкладам, Узбекістан які субсідуецца Расеяй, у лёгкай прамысловасці карыстаецца таннай электраэнергіяй і сыравінай, таму ён можа вырабляць прадукцыю танней. Таксама цяжкасцю з’яўляецца немагчымасць атрымання крэдытаў для мадэрнізацыі асобных кампаній бо ўмовы прадастаўлення крэдытаў ёсць стратнымі. Гэта звязана з высокай стаўкай дыскантавання, якая ў Беларусі складае 28%. Яе зніжэнне Менскам наўрад ці магчыма, таму што гэта падарве стабільнасць беларускага рубля. І кола замкнулася.
Беларускае Радыё Рацыя