Першы беларускі электрамабіль паставілі на ўлік у ДАІ



Першы беларускі электрамабіль, створаны на базе седана Geely SC7, паставілі на ўлік у ДАІ. Цяпер аўтамабілю дазволена перамяшчэнне па дарогах агульнага карыстання.

Па словах намесніка генеральнага дырэктара па навуковай рабоце і інавацыйнай дзейнасці Аб’яднанага інстытута машынабудавання НАН Алега Елавога, беларускі электракар пастаўлены на ўлік у ДАІ і ўжо ездзіць па горадзе. „У краіне для стварэння інфраструктуры пад электрамабілі ёсць усё”, – дадаў Елавы. Для зарадкі батарэй карыстаюцца станцыяй беларускай вытворчасці завода „Віцязь”.

sb.by