Першы блок БелАЭС запусцяць «на днях»



Першы блок АЭС у Астраўцы запусцяць «літаральна на днях». Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэм’ерам Вугоршчыны Віктарам Орбанам у Менску.

 «У нас ёсць каласальны вопыт сумеснага будаўніцтва АЭС з расейцамі. Скажу больш: нашы будаўнікі яе пабудавалі самі пад патранатам і інжынірынгавым кантролем Расеі», – сказаў Лукашэнка.

Між тым, кампанія «Росатом» узмацніла захады бяспекі на пляцоўцы Беларускай АЭС на фоне COVID-19. На пляцоўцы цяпер працуе звыш 6 тысяч чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя