Першы энергаблок БелАЭС адключыўся з невядомых прычын
12 ліпеня ў 12:57 аўтаматыка адключыла ад сеткі першы энергаблок Беларускай АЭС, – паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі. У адпаведнасці са штатным алгарытмам была зніжаная магутнасць рэактарнай устаноўкі.
Цяпер спецыялісты высвятляюць прычыны адключэння электрагенератара. Пасля іх ліквідацыі энергаблок будзе ўключаны ў працу. Як заяўляюць у Мінэнерга, радыяцыйная сітуацыя на АЭС і ў зоне назірання не змянялася.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: © belaes.by
