Першы энергаблок БелАЭС зноў уключаны ў сетку
Першы энергаблок БелАЭС зноў уключаны ў сетку, паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.

„19 лістапада ў 14.04 першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі ўключаны ў сетку”, – паведамілі ў прэс-службе.
Ідзе павышэнне электрычнай магутнасці турбагенератара. Цяпер яна складае 125 МВт.
Энергаблок быў адключаны ад сеткі аўтаматыкай раніцай 17 лістапада. Як растлумачылі ў Мінэнэрга, у аўтаматызаваную сістэму кіравання паступіў некарэктны сігнал, пасля чаго спрацаваў ахоўны мэханізм.
