Першы энергаблок Беларускай АЭС «гатовы на 97%»



Намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк распавёў, што гатоўнасць энергаблоку Беларускай АЭС ацэньваюць у 97%, паведамляе БелТА.

«Першы блок знаходзіцца на перадпускавых аперацыях. Гэта значыць, будаўнічыя работы практычна завершаныя, засталіся пытанні ўпарадкавання ды адстройвання памяшканняў». На другім энергаблоку БелАЭС, дадаў ён, ідзе мантаж асноўнага тэхналагічнага абсталявання. Дакладная дата запуску першага энергаблоку па-ранейшаму невядомая: спачатку планавалася, што яго запусцяць яшчэ ў канцы 2018 года, затым — што ў снежні 2019 года, але ў верасні чыноўнікі пачалі казаць пра перанос на 2020 год.

Фота belmarket.by