Першы латвійска-беларускі турыстычны бізнес-форум
Першы латвійска-беларускі турыстычны бізнес-форум стартуе заўтра, 10 лістапада, у Менску.
Форум адбудзецца ў межах Дзён Латвіі, якія працягнуцца па 10 снежня. На працягу месяца запланаваныя прэзентацыі латвійскіх харчовых тавараў у сетцы магазінаў „Рублёўскі” і „Прэстан”, дзе можна будзе пакаштаваць і набыць прадукты латвійскай вытворчасці.
У межах праграмы Дзён Латвіі адбудзецца майстар-клас латвійскіх кухараў, адкрыецца выстава і пройдзе майстар-клас вядомага латвійскага дызайнера і ілюстратара моды Байбы Ладыгі, пачне працаваць выстава пра Латвію беларускага фатографа Юліі Мацкевіч.
Паводле даных статыстыкі, у 2015 годзе агульны знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Латвіі і Беларусі склаў 522,4 млн еўра.
