Першы рэактар для АЭС ужо едзе ў Астравец
Рэактар для першага энергаблока Беларускай АЭС адправіўся на будпляцоўку станцыі. Корпус рэактара для Беларускай АЭС важыць больш 330 тон.
У вышыню ён 12 метраў, у шырыню – 4,5 метра. Называецца «ВВЭР-1200». Яго зрабілі на расейскім заводзе «Атоммаш» пасля амаль 30-гадовага перапынку. Апошні корпус тут адгрузілі ў 1986 годзе, паведамляе vgr.by.
Ад завода ў Валгадонску на спецыялізаванай аўтатэхніцы яго даставяць на прычал Цымлянскага вадасховішча. Там па рацэ рэактар паплыве да Вялікага Ноўгарада. У Астравец ён паедзе па чыгунцы на спецыяльным транспарцёры, паведамляюць на сайце «АЭМ-Тэхналогіі».
Фота aemtech.ru