Першы Рэгіянальны форум прадпрымальніцтва



Першы Рэгіянальны форум прадпрымальніцтва пройдзе ў Берасці 21 лістапада 2019 года ў рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва (Global Enterpreneurship Week). Форум праводзіцца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага звяза і ПРААН, пад патранажам Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Праграма Першага Рэгіянальнага форуму прадпрымальніцтва прадугледжвае серыю мерапрыемстваў для прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў мясцовых органаў дзяржаўнай улады для абмену думкамі і досьведам. У рамках Першага Рэгіянальнага форуму прадпрымальніцтва адбудзецца таксама ўзнагароджанне пераможцы Нацыянальнай прэміі «Ментар года». 

Больш падрабязна з праграмай Форума можна азнаёміцца на сайце www.gew.by .

Дзе: г. Берасце, Канферэнц-зала Берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэта, вул. Энгельса, 3.

Калі: 21 лістапада 2019 адкрыццё форуму – 11:00.

У працы форуму прымуць удзел:

• Круты Дзмітрый Мікалаевіч, міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь

• Бацэнка Міхаіл Леанідавіч, старшыня камітэта эканомікі Берасцейскага абласнога выканаўчага камітэта

• Краўчук Вадзім Васільевіч, першы намеснік старшыні Берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэта

• Беранд дэ Гроот, кіраўнік праграмы супрацоўніцтва Дэлегацыі Еўрапейскага звяза ў Беларусі

• Салаўёва Аляксандра, пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі

Анлайн рэгістрацыя на Форум тут.

Паводле прэс-рэлізу