Першыя БелАЗы выпусцілі ў В’етнаме



12 студзеня ў горадзе Кам Тхо правінцыі Куанг Нінь Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам адбылася ўрачыстая цырымонія ўводу ў эксплуатацыю двух кар’ерных самазвалаў БелАЗ.

Самазвалы БелАЗ – 75581 грузападымальнасцю 90 тон былі сабраныя В’етнамскай карпарацыяй „Вінакомін” (Vietnam National Coal and Mineral Industries Group) сумесна са спецыялістамі Беларускага аўтамабільнага завода і з’яўляюцца першымі беларускімі аўтамабілямі такой грузападымальнасці ў В’етнаме.

У прысутнасці прадстаўнікоў Пасольства Беларусі ў В’етнаме аўтамабілі прайшлі першую праверку ў вугальным кар’еры правінцыі Куанг Нінь. На працягу наступных двух месяцаў будзе праведзена абкатка самазвалаў ў кар’еры і навучанне персаналу, пасля чаго чакаецца рашэнне в’етнамскага боку аб набыцці да 100 адзінак тэхнікі.

Прадстаўнікі карпарацыі адзначылі, што аўтамабілі БелАЗ маюць шэраг пераваг перад канкурэнтамі. Самазвалы БелАЗ – 75581 спецыяльна спраектаваны для працы ў кар’ерах па адкрытай здабычы карысных выкапняў і прыстасаваныя да розных кліматычных умоў. Аўтамабілі аснашчаны сучасным дызельным рухавіком і новай электрычнай трансмісіяй зменнай-пераменнага току, якая не патрабуе пераключэння перадач; акрамя таго ў іх адсутнічаюць вузлы, якія падвяргаюцца моцнаму механічнаму зносу. Дадзеныя фактары забяспечваюць меншыя эксплуатацыйныя выдаткі і вялікую прадукцыйнасць, дазваляюць знізіць выдатак паліва.

Паводле tut.by