«Перспектыва» накіравала зварот міністру эканомікі Уладзіміру Зіноўскаму
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Перспектыва» накіравала новаму міністру эканомікі Беларусі Уладзіміру Зіноўскаму свае прапановы па стабілізацыі сітуацыі ў сферы малога бізнэсу.
Адпаведны ліст апублікавана на сайце аб’яднання прадпрымальнікаў. На думку прадстаўнікоў „Пэрспэктывы”, ураду сёння «неабходна прыняць шэраг тэрміновых крокаў для стабілізацыі сітуацыі ў сферы малога бізнэсу».
У тым ліку для таго, каб даць прадпрымальнікам «адчуць упэўненасць у заўтрашнім дні», – кажа старшыня «Перспектывы» Анатоль Шумчанка.
– Гэта была рэакцыя на з’яўленне ў СМІ інфармацыі па сустрэчы новага міністра эканомікі спадара Уладзіміра Зіноўскага з бізнес-структурамі, на якой “Перспекыва” адсутнічала. Мы вырашылі напісаць зварот, у якім выказалі спадзяванне, што ў наступны раз нас будуць запрашаць. Накіравалі напрацаваныя дакументы, якія ў нас ёсць.
У сваім пасланні прадпрымальнікі таксама папрасілі Аляксандра Лукашэнку накласці мараторый на правядзенне праверак і практыку канфіскацыі тавараў, якія ўвезены і рэалізуюцца у парушэнне тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці» і ўказа № 222 „Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі».
Яны таксама прасілі адмяніць абавязацельства гандляваць з 1 сакавіка таварамі легпрама толькі з усімі неабходнымі суправаджальнымі дакументамі.
Пры гэтым прадпрымальнікі да гэтага часу разлічваюць, што беларускія ўлады змогуць аказваць ім садзейнічанне пры атрыманні поўнага пакета дакументаў у пастаўшчыкоў у краінах Мытнага связа.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя