„Перспектыва” запрашае Лукашэнку на форум



«Перспектыва» зноў запрашае Аляксандра Лукашэнку на форум для вырашэння актуальных праблем прадпрымальнікаў. Пра гэта заявіў сёння, 16 снежня, на форуме прадпрымальнікаў «Бізнес-вынікі 2019 – перспектывы 2020» старшыня арганізацыі Анатоль Шумчанка.

Ён акцэнтаваў увагу на тым, што «ў ІП у 2020 годзе праблемамі стануць далейшае зніжэнне тавараабароту на фоне яго павелічэння ў буйнога бізнесу пры ўсялякай падтрымцы гэтага сектара з боку ўладаў; спроба інтэграваць заканадаўства Беларусі ў частцы ўвядзення маркіроўкі і сістэмы сачэння за таварамі (абутак, адзенне) з заканадаўствам РФ пры істотнай рознасці падыходаў наглядных органаў дзвюх краін да пытанняў яго выканання; далейшае нашэсце крам, якія належаць асобам з Сярэдняй Азіі, што пры патуранні ўладаў не толькі прыводзіць да недаатрымання бюджэтных сродкаў, бо не плацяцца падаткі, але і да выцяснення айчынных прадпрымальнікаў з рынку з-за нядобрасумленнай канкурэнцыі».

На думку Шумчанкі, увядзенне маркіроўкі і сістэмы сачэння пагражае дзейнасці і існаванню ІП рознічнага гандлю, бо «наўрад ці правілы будуць выконвацца з боку аптовых прадаўцоў у Расеі».

Беларускае Радыё Рацыя