Перспектывы своечасовага запуску беларускай АЭС аддаляюцца
Тэмпы будаўніцтва першай беларускай АЭС запавольваюцца. Поўнае завяршэнне будаўніцтва аб’екта, паводле планаў ураду, наступіць у 2020 годзе. Удзельнік руху „Навукоўцы за бяз’ядзерную Беларусь” Юрый Варонежцаў называе планы ўраду ў галіне атамнай энергетыкі надта аптымістычнымі:
– У тым, што яна не будзе пабудаваная ў тэрмін, я ўпэўнены. Заўсёды прыводжу прыклад адзінай буйной АЭС, якая зараз будуецца ў Еўропе, а менавіта – ў Фінляндыі. Станцыю будуюць з 2005 года, і вось у мінулым годзе прынялі рашэнне пра восьмы (!) перанос заканчэння будаўніцтва на 2018 год. За гэты час кошт станцыі, у параўнанні з першапачатковым, вырас у два разы.
Першапачаткова датай запуска двух энергаблокаў Астравецкай АЭС называўся 2018-ы год. Аднак на афіцыйным узроўні ўжо заяўляецца пра адтэрміноўку да 2020-га года адпаведна.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота 015.by