Песня маладога спецыяліста: „Пражыць на 300 рублёў”



Мянчук напісаў песню ў падтрымку маладых спецыялістаў.

Чытач Onliner.by пад нікам Furious13 не трапіў у шорт-ліст конкурсу „Зоркі Onliner.by”, затое рэгулярна штампуе кліпы з аўтарскімі песнямі на вострыя сацыяльныя тэмы.

Многія бачылі прыклады з ранняй творчасці аўтара – песню пра дармаедаў і Volkswagen Polo. Цяпер – песня пра маладых спецыялістаў, якія працуюць па размеркаванні, ды іх суворую долю.

– Ёсць у мяне сябар. Добры хлопец, але сціплы. І трапіў ён па размеркаванні ў Праектны інстытут у Менску. У яго першы заробак быў усяго 180 рублёў. Зараз ужо паднялася да 300-350 рублёў – піша Furious13. – Ці можна сказаць, што гэтая песня пра яго. Хоць, вядома, яна пра многіх маладых спецыялістаў, якія яшчэ нядаўна былі студэнтамі, марылі зарабляць мінімум $ 1000 а зараз лічаць дні да канца размеркавання і ламаюць галаву, як пражыць на сціплы заробак.

Хочацца іх неяк падбадзёрыць. Таму вось такая вясёлая песенька для іх.

[youtube id=”FyFH18nNKJY”]