Петыцыя па запуску БелАЭС: зашмат праблем на 1000 год
Выдача ліцэнзіі на эксплуатацыю Беларускай атамнай станцыі можа адбыцца ўжо праз два тыдні. З улікам сітуацыі ў краіне петыцыю па адкладанні запуску БелАЭС запусціла грамадскае аб`яднанне «Экадом».
Агульныя патрабаванні пракаментавала сябра арганізацыі Таццяна Новікава:
– Праблемаў зашмат, звязаных з рызыкамі, з бяспекай вось гэтага расейскага праекту АЭС-2006. Няма вырашэння праблемы з ядзернымі адкідамі. Усе гэтыя пытанні вісяць у паветры. Але ўсё роўна ўлады збіраюцца націснуць на кнопку “пуск” і запусціць гэтую атамную станцыю. І запусціць амаль у той сітуацыі, калі яна не падключаная да сеткаў энергетычных.
Петыцыя з патрабаваннем адкласці фізічны запуск БелАЭС даступная для падпісання на платформе petitions.by.
Беларускае Радыё Рацыя