Пінчукі выказаліся пра стан эканомікі ў краіне



Сёлета ўтрымаць інфляцыю на ўзроўні 5% плануюць у Савеце Міністраў. На канец мінулага года яна афіцыйна склала 6,4%. Таксама ва ўрадзе абяцаюць, што не будзе рэзкіх павелічэнняў коштаў на тавары першай неабходнасці.

З нагоды, свае думкі, адносна цяперашняга стану эканомікі ў краіне, нашаму карэспандэнту выказалі жыхары Пінска:

– Не ведаю нават, ці змогуць яны стрымаць, наўрад ці.

– Я лічу, што эканамічны стан пагоршыўся, асабліва пенсіянераў. І, на жаль, наперадзе нас не чакае нічога лепшага.

– Лічу, што ў нас у краіне дрэнная эканоміка, нават вельмі дрэнная. Таму што мы за бензін плацім вялікія грошы, за электрычнасць таксама.

– Я абураны, так нельга. Цяпер складаная сітуацыя і па працы, ідуць скарачэнні на прадпрыемствах.

У адрозненне ад афіцыйных прагнозаў, незалежныя эксперты мяркуюць, што сёлета рэальная інфляцыя будзе ў межах 10-13%.

Беларускае Радыё Рацыя