“Пінскдрэў” пераходзіць на „чатырохдзёнку”



Буйнейшае прадпрыемства краіны па вырабе мэблі і запалак “Пінскдрэў” пераходзіць на чатырохдзённы працоўны тыдзень. Пяцідзёнка пакуль застаецца ў “стратэгічных” цэхах холдынгу. У 2011 годзе ў выніку выбуху на прадпрыемстве кампанія ўвайшла ў структуру Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці «Белляспаперпрам».

Былы супрацоўнік кампаніі Дзмітрый Кудранок адзначае, што, на жаль, трагедыя на “Пінскдрэве” ніяк не паўплывала на кіраўніцтва і ўсе сацыяльна-эканамічныя прапановы рабочых засталіся без увагі:

–  Новае кіраўніцтва “Пінскдрэва” насуперак чаканням працоўных не толькі працягнула тую ж палітыку сваіх папярэднікаў, а наадварот стала яшчэ горш. У звязку з крызісам заробкі працоўных, у параўнанні з цэнамі, ператварыліся ў нішто. Кіраўнікі завода ніяк не хацелі ісці на дыялог з працоўнымі і адказвалі на ўсё аднолькава: не падабаецца працаваць – звальняйцеся. Кіраўніцтва няздольнае арганізаваць збыт прадукцыі, якой завалены склады.

Рабочыя “Пінскдрэва” паведамляюць, што “галаўны боль” прадпрыемства – гэта перапоўненыя склады. На іх думку, кампаніі неабходна мадэрнізацыя і новая палітыка менеджменту. Пакуль сітуацыя толькі пагаршаецца.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск

Фота belstu.by