Піва «Janusz Moczywąs» ад бровару «Waszczukowe» – лаўрэат конкурсу Падляшская марка 2022
У Беластоку падвялі вынікі конкурсу „Падляшская марка 2022”. Сярод іншых лаўрэатаў у намінацыі «Спажывецкі прадукт» перамагла марка піва «Janusz Moczywąs» ад бровара «Waszczukowe».
Адметна, што тэхнолагам на гэтым бровары працуе актывіст беларускай этнічнай меньшасці Падляшша, а зараз і адзін з перможцаў конкурса „Падляшская марка года” – Лукаш Леанюк.
– Калі я прыйшоў працаваць у 2018 годзе, то сказаў хлопцам, што ёсць такі конкурс і будзем высылаць сваю заяўку. І ад гэтага моманту пачалі рабіць. І ўжо пару гадоў прымалі ўдзел у гэтым конкурсе. Ну і цяпер перамаглі. Гэта супер. Думаю, што «Janusz Moczywąs» – гэта піва, якое вельмі вядомае нават у цэлай Польшчы. З яго пачалася крафтавая рэвалюцыя ў Польшчы. І крафтавыя бровары пайшлі ў гандлёвыя сеткі.
Конкурс „Падляшская марка”, арганізаваны Маршалкоўскім урадам Падляшскага ваяводства, праводзіцца з 2004 года. У гэтым годзе на 13 намінацый было пададзена – 167 заявак ад розных брэндаў Падляшша. Пераможцы атрымалі памятныя прызы ды бон на 10 000 злотых.
Цалкам матэрыял:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя