Планы па інвестыцыях не выконваюцца
Урад не змог рэалізаваць амбіцыйныя планы прыцягнення замежных інвестыцый. За кошт продажу замежным інвестарам пакетаў акцый, якія належаць беларускай дзяржаве, у студзені-верасні ў Беларусь паступіла каля 16-ці мільёнаў даляраў. Між тым улады планавалі прыцягнуць інвестыцый на суму да 4,5 мільярадаў даляраў. Сродкі ад прыватызацыі хацелі атрымаць за кошт так званых інтэграцыйных праектаў. Прадугледжвалася, у прыватнасці, стварэнне сумесных прадпрыемстваў з удзелам беларускага МАЗа і расейскага КамАЗа; прадпрыемстваў «Гродна-Азот» і расейскага «Еўрахіма». Аднак ніводзін з гэтых праектаў так і не ажыццявілі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота people.onliner.by