Платных дарог у Беларусі стане больш
Працягласць платных аўтамабільных дарог з першага лістапада павялічыцца на 323 кіламетры.
Такім чынам, іх агульная працягласць складзе 1 тысячу 512 кіламетраў.
Электронная сістэма збору аплаты за праезд BelToll працуе ў Беларусі ўжо два гады. Калі казаць пра легкавыя аўтамабілі, то аплата абавязвае тыя з іх, якія маюць замежныя нумары.
Беларускае Радыё Рацыя
