Польшча адмовілася ад расейскага газу
Польшча не будзе падаўжаць кантракт з Расеяй на пастаўку газу. Пра гэта гаворыцца на сайце польскай дзяржаўнай нафтагазавай кампаніі. Сам дагавор быў заключаны ў верасні 1996-га года. Згодна з яго ўмовамі, за тры гады да яго меркаванага скасавання, бакі павінны падаць дэкларацыю аб супрацоўніцтве.
У Польшчы патлумачылі адмову імкненнем гарантаваць бяспеку паставак энергарэсурсаў, таму ў апошнія гады мясцовая дзяржкампанія заключыла доўгатэрміновыя кантракты на пастаўкі СПГ і набывае радовішча прыроднага газу на нарвежскім кантынентальным шэльфе. Цяперашні кантракт з «Газпромам» дзейнічае да 2022-га года.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота censor.net.ua
