Польшча – буйны вытворца аўтобусаў у Еўропе
Аўтобусы – гэта адна з ключавых спецыяльнасцяў польскай аўтамабільнай прамысловасці. У гэтай галіне Польшча ўваходзіць у лік лідараў. Аўтобусы займаюць вялікую частку экспарту аўтамабільнага сектара.
З аднаго боку, гэта заслуга буйных канцэрнаў, якія размясцілі ў Польшчы свае заводы: Volvo ва Уроцлаве, MAN – у Стараховіцэ і Scania ў Слупску. З другога – дынамічна развіваюцца польскія вытворцы, у прыватнасці Solaris i Ursus.
Самым буйным вытворцам аўтобусаў з’яўляецца завод фірмы MAN у Стараховіцэ, які за год выпускае 2,5 тысячы гарадскіх аўтобусаў і 1,3 тысяч шасі для такіх аўтобусаў. Нямецкі ўладальнік плануе разбудаваць гэты завод.
У сваю чаргу Volvo Buses ва Уроцлаве з’яўляецца самым буйным заводам гэтай фірмы ў Еўропе. На ім збіраюць гарадскія, турыстычныя і міжгароднія аўтобусы, якімі карыстаюцца перавозчыкі і турбюро ва ўсёй Еўропе.
Адной са спецыяльнасцяў польскіх заводаў з’яўляюцца электрычныя аўтобусы. У гэтай галіне лідыруе Solaris, але побач з ім рэспубліканскі і замежныя рынкі імкнуцца заваёўваць Ursus (у мінулым вядучы польскі трактарны завод).
Фота wikipedia.org