Польшча чакае працоўных мігрантаў з Беларусі
Саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў Польшчы прапануе надаць усім мігрантам, якія ўжо знаходзяцца ў краіне, від на жыхарства. Гаворка ідзе найперш пра грамадзян Украіны, Беларусі і В’етнама, перадае Polskie radio.
Працадаўцы кажуць, што гэта дапаможа захаваць тэмпы эканамічнага росту, а мігранты з Украіны і Беларусі вельмі добра прыстасоўваюцца да польскіх умоваў, таму выгадней прымаць іх, чым мігрантаў з Сірыі і Блізкага Усходу.
Паводле звестак Саюзу, дзякуючы мільёну мігрантаў з суседніх краін, за год у дзяржаўны бюджэт паступае дадаткова да 2 мільярдаў еўра.
Фота REPORTER
