Польшча мае намер выдаткаваць на мабілізацыю войска 524 млрд злотых



Польшча мае намер выдаткаваць на мабілізацыю войска 524 млрд злотых (каля 109 млрд даляраў па бягучым курсе). Такую лічбу назваў у інтэрв’ю Rzechpospolita віцэ-прэм’ер, міністр абароны Марыюш Блашчак. Гэтыя расходы запланаваныя на перыяд да 2035 года.

Міністр нагадаў пра нядаўна падпісаныя кантракты на пастаўку верталётаў AW 149, тральшчыкаў Kormoran, гаўбіц К9, самалётаў FA-50, заказах на сістэмы HIMARS, ЗРК Patriot, знішчальнікі F-35 і танкі Abrams. Па словах міністра, галоўная мэта – замяніць ва ўзбраенні польскага войска савецкую тэхніку, якая засталася з часоў Варшаўскай дамовы.

Нагадаем, новы закон Аб абароне Айчыны, прыняты ў Польшчы, мяркуе павелічэнне колькасці ўзброеных сіл да 300 тыс. чалавек. Таксама ўводзіцца добраахвотная служба ў рэзерве.

Беларускае Радыё Рацыя