Польшча можа ўвесці новыя санкцыі супраць афіцыйнага Менска
Польшча не выключае ўвядзення новых санкцый супраць Беларусі. Пра гэта ў інтэрв’ю агенцтву РАР заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Мацей Вонсік.
“Польшча — акно ў свет для Беларусі. Няхай Беларусь карыстаецца гэтым акном разумна, з павагай ставіцца да польскай меншасці. Мы чакаем ад беларускага боку вызвалення Пачобута. Гэта асноўная ўмова, каб можна было казаць пра якое-небудзь паслабленне санкцый”, – адзначыў палітык.
Днямі Польшча ўжо пашырыла санкцыйны спіс грамадзян Беларусі, а з 1 чэрвеня прыпыняюцца грузаперавозкі на мяжы з Беларуссю на грузавіках і прычэпах з беларускімі або расейскімі нумарамі. Раней быў закрыты пункт пропуску ў Баброўніках.
Анджэй Пачобут — актывіст польскай меншасці ў Беларусі, палітвязень, асуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Беларускае Радыё Рацыя