Польшча пачынае будаўніцтва стратэгічнага газавода Baltic Pipe
У бліжэйшыя дні пачнецца будаўніцтва газавода Baltic Pipe, паведаміў прэзідэнт краіны Анджэй Дуда. Паводле яго слоў, згаданая інвестыцыя – важны крок на шляху да поўнай дыверсіфікацыі паставак газу ў Польшчу ад расейскай сыравіны.
Па трубаводзе Baltic Pipe «блакітнае паліва» будзе пастаўляцца з нарвежскага шэльфа ў Данію і далей – у Польшчу. 30 красавіка польскі аператар Gaz-System падпісаў кантракт на рэалізацыю згаданай інвестыцыі з італьянскай фірмай Saipem Limited. Кіраўнік краіны зазначыў, што праект мае ўсе неабхоныя дазволы на рэалізацыю, прычым атрыманыя як па дацкім, так і польскім боку.
Плануецца, што газавод Baltic Pipe будзе ўведзены ў эксплуатацыю 1 кастрычніка 2022 года.
Труба Baltic Pipe павінна злучыць газавыя сеткі Нарвегіі, Даніі і Польшчы. Бюджэт кантракту, падпісанага з італьянскім канцэрнам, складае 280 млн еўра.
Fot. PAP/Wojciech Olkuśnik