Польшча падоўжыла забарону на чыгуначныя пасажырскія перавозкі ў Беларусь
Польшча падоўжыла забарону на чыгуначныя пасажырскія перавозкі ў Беларусь да 30 красавіка, паведамляе тг-канал „Позірк”.

Каментуючы гэтае рашэнне, прэс-сакратар Міністэрства інфраструктуры Шыман Гупціс папярэдзіў: „Мы пакуль не ведаем, ці прыме міністэрства разам з урадам рашэнне пра яшчэ адно падаўжэнне”.
Польскае міністэрства паведаміла, што ў чыгуначным раскладзе, які дзейнічае да сярэдзіны снежня, не будзе рэйсаў у Гародню, Берасце, Менск ды іншыя гарады Беларусі.
Чыгуначныя пасажырскія перавозкі з Польшчы ў Беларусь былі прыпыненыя з сакавіка 2020 года з-за пандэміі COVID-19. У сярэдзіне 2021-га ў краінах ЕЗ пасажырскія перавозкі чыгункай аднавіліся. Цягнікі з Беларусі дагэтуль ходзяць толькі ў Расею.
