Польшча пераглядае ўмовы Tax Free з 1 жніўня



Польшча зніжае суму пакупак для вяртання Tax Free з 1 жніўня. Міністэрства фінансаў Польшчы паведаміла, што мінімальная сума пакупак для атрымання VAT з 1 жніўня знізіцца да 200 злотых, піша Tut.by.

Для пакупак, зробленых да 1 жніўня, будзе дзейнічаць норма ў 300 злотых.

Падставай для зніжэння мінімальнай сумы для атрымання Tax Free паслужыла распараджэнне Міністэрства фінансаў Польшчы ад 23 чэрвеня 2017 года.

Раней польскія СМІ, са спасылкай на Мінфін, паведамлялі, што сума пакупак для вяртання Tax Free зменіцца з першага чэрвеня.