Польшча цалкам адмовіцца ад расейскага газу з 2023 года



Такія тэрміны назваў прадстаўнік урада Польшчы Пётр Наімскі, паведамляе Euractiv.

У Варшаве разлічваюць, што з 1 кастрычніка 2022 года запрацуе газаправод Балтыйская труба.

Праект Балтыйская труба прадугледжвае злучэнне нарвежскіх і дацкіх сістэм перадачы газу, а таксама будаўніцтва трубы, якая злучыць Польшчу і Данію па дне Балтыйскага мора. Кошт праекта складае больш за 1,5 млрд еўра. З іх амаль 267 млн – сродкі Еўракамісіі.